«Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, якога не будзе»

Office Life
У дзень народзінаў славутага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча Office Life сабраў незацяганыя цытаты з яго твораў.

«Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, якога не будзе»
«Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, якога не будзе»
«Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, якога не будзе»

«Зямны шар круціцца вакол эгацэнтрызму».

Чорны замак Альшанскі


«Людзі не ўмеюць жыць і таму кажуць пра заўтра, якога не будзе. Сёння мы верым і мучым сваё беднае цела, а заўтра затое будзем жыць. Сёння мы адмаўляемся ад сэрца ў імя велічы, але заўтра нам дадуць узнагароду. Сёння вырываем з сэрца любых, бо нам трэба ўзвялічыць каралеўства, але заўтра мы будзем кахаць».

Ладдзя роспачы


«Прайграць не прыніжэнне. Прыніжэнне — кпіць з таго, хто мужна прайграў».

Аповесці. Вершы


«Даруй нам даўгі нашыя. Зроду мы не плацілі іх».

Хрыстос прызямліўся ў Гародні


«Справядлівасць чалавек павінен адчуваць сэрцам, а не законамі».

Каласы пад сярпом тваім


— Чакай, — сказаў Лотр. — Тут трэба нібы ў шахматах... Значыць, яе выдаляем — ён ідзе з горада? — Тут не трэба «нібы ў шахматы». Логіка супрацьпаказана жыццю. Гэта толькі дурні і поўныя бездары патрабуюць, каб усё было заматывавана. Гэта не жыццё. Гэта — шкілет.

Хрыстос прызямліўся ў Гародні