СЕО ActiveCloud пра перадачу кіравання наёмным менеджэрам і бізнес-культуру, якая сама сябе паляпшае

— Сёлета вашай кампанii спаўняецца 15 гадоў. Некалi вы першымi прыйшлi ў сферу воблачных паслуг Беларусi. Цi цяжка быць першым? Як было тады i як цяпер?
— Я працую ў кампанii два гады, але разумею, што быць першымi няпроста. Некалi кампанiя была маленечкiм хостэрам, i наш заснавальнiк Алег Цягуноў вельмi ўдала разглядзеў перспектыву аблокаў i зрабiў першыя крокi ў Беларусi i Расii. Цяпер для нас даўнiна — пэўны выклiк, бо мы ўсё яшчэ лёгкiя, упартыя i iнiцыятыўныя, як i тыя, хто толькi прыйшоў. I заставацца такiмi нават цяжэй, чым проста пачынаць з нуля.
— Чуў ад адной кампанii, што яны, маючы вопыт i значную долю рынку, захавалi стартапаўскую гiбкасць i хуткасць прыняцця рашэнняў. Цi можна тое ж сказаць пра вас?
— Для нас выклiк — выводзiць новыя прадукты на рынак як мiнiмум раз у тры-чатыры месяцы. Але мы стварылi такую бiзнес-культуру ў кампанii, якая сама сябе паляпшае. Гэта найбольшае дасягненне за апошнiя гады.
Хачу сказаць вам тое, што дагэтуль не было публiчным. У нашай кампанii адбылася паспяховая перадача кiравання ад уладальнiка наёмным менеджарам. Тым самым мы адолелi «пастку заснавальнiка», калi за бурным развiццём iдзе фаза стагнацыi. Ужо нават адбылася фiналiзацыя каманды, i за год мы павялiчылi чысты прыбытак кампанii на 20 працэнтных пунктаў. Гэта проста космас для нашага рынкавага сегмента.
— Гэта сапраўды тое, што зараз называюць кейс, удалы прыклад рашэння складанай задачы. А што дзеля гэтага вы рабiлi з камандай?
— Спачатку «паставiлi» рэгулярны менеджмент, калi ў людзей з’яўляюцца ўсвядомленасць i зразумелая матывацыя, давер да кiраўнiцтва, упэўненасць, што правiлы гульнi не будуць зменены ў апошнi момант. Стварыць атмасферу здаровай працы — гэта лягчэй сказаць, чым зрабiць.
— Чаму?
— Таму што любы навiчок у кампанii чужы, якi б ты нi быў з крыльцамi цi пагонамi круты капiтан да таго. Але без каманды ты проста пустое месца. Удасца каманду сфармаваць, удасца пераканаць астатнiх, што ты варты i табе можна верыць, — здолееш i пабегчы разам. Нам удалося гэта зрабiць, i за некалькi месяцаў мы пачалi паказваць добрыя вынiкi.
Супрацоўнiкi самi сфармавалi свае карпаратыўныя каштоўнасцi, пiсалi эсэ, чаму яны прыходзяць на працу i г. д. З боку гэта выглядала як нейкi «дзiцячы садок». Але без гэтага людзi не павернуцца тварам да клiента, а спiной — унутр каманды, бо iм будзе страшна.
У вынiку паказчык уцягнутасцi (eNPS), якi дэманструе, наколькi кожны супрацоўнiк кампанii з’яўляецца яе прамоўтарам, за няпоўны год вырас у восем разоў.
— Мы з вамi размаўлялi год таму, i вы абазначалi адну з задач — умацаванне клiенцкага сервiсу. Як з гэтым цяпер?
— Клiенцкi сервiс стаў яркiм прыкладам унутраных перамен да лепшага. Гэтым упраўленнем кiруе маладая дзяўчына, матацыклiстка, прыгажуня i носьбiт карпаратыўнай каштоўнасцi «думаем як стартап». Увесь час яна думае, як зрабiць сервiс лепшым на рынку. Я ўжо ўпэўнены, што ён лепшы, толькi ёй не скажу. Яна кiруе 15 хлопцамi, яны часта сустракаюцца ў нефармальнай абстаноўцы i драйвяць тэму, як зрабiць лепш. Нiякiмi KPI-ямi такога стаўлення да справы не даб’ешся — толькi стварэннем пэўнай атмасферы.
— Вельмi цiкава, як вы, кiруючы воблачным сервiсам, самi лiчыце: ваша прапанова — нiшавая цi гэта масавы прадукт?
— Любая фiзiчная асоба можа набыць воблачны хостынг — i гэта чысты рэтэйл. Але ж гэта сервiс хутчэй для айцiшнiкаў i займае ў спажывецкiм кошыку невялiкi куточак. Таму i пэўная нiшавасць ёсць.
Воблачны сервiс падобны да кааперацыi, калi людзi аб’ядноўваюцца, каб за адносна невялiкiя грошы мець рашэнне складаных задач. Замест таго, каб кожны год купляць сабе новы ўмоўны ноўтбук i выкiдаць яго праз пэўны тэрмiн, можна купiць паслугу-ноўтбук з хуткай зменай магутнасцi. Вечарам гэта гульнявая станцыя, а ў дарозе становiцца кампактным смартфонам.
Цi ў цябе ёсць умоўная iнтэрнет-крама, i раз у год ноччу яна робiць вялiзныя знiжкi. Каб справiцца з ростам трафiка, можна на гэты тэрмiн замовiць любыя рэсурсы i потым заплацiць толькi за тое, што ты скарыстаеш. Вось што робяць аблокi.
— Як вы пераконваеце беларускi бiзнес, каб ён прыйшоў да вас?
— Мы размяшчаем беларускiя бiзнес-сiстэмы на беларускiх рэсурсах. Гэта гарантыя бяспекi i добрых стасункаў з законам. Гэта першае. Другое, нашы iнфармацыйныя сiстэмы абслугоўвае лакальны персанал. З iм можна хутка скантактаваць, яго можна ўбачыць. I трэцi аргумент — найкарацейшы час затрымкi, што добра вiдаць па тым, як загружаюцца старонкi сайта.
— Будучы такой патрыёткай, у якой сферы жыцця ваша кампанiя ўсвядомлiвае сваю сацыяльную адказнасць?
— Наша сацадказнасць у Беларусi звязана з лакальным беларускiм бiзнесам. Мы дапамагаем бiзнесу ўзлятаць лёгка i хутка. Калi ў цябе ёсць iдэя, ты можаш паспрабаваць яе рэалiзаваць, зрабiць MVP з дапамогай воблака. Гэта адпавядае нашаму лёгкаму карпаратыўнаму духу i прынцыпам так званай падпiсачнай эканомiкi, часткай якой мы з’яўляемся. У недалёкай будучынi мы бачым сябе часткай беларускай стартап-экасiстэмы.
— Па вашых сацстаронках можна ўбачыць, што вы займаецеся альпiнiзмам. Чаму, што гэта дае? I цi далучылiся вашы супрацоўнiкi ўжо? Кажуць, справа гэта захоплiвае...
— Альпiнiзм — гэта прыгожыя горныя краявiды i пэўнае трэнiраванне ў дасягненнях. У бiзнесе так хутка не атрымаеш вынiк, як на ўзыходжаннi. Замест года навядзення парадку ў кампанii цi некалькiх месяцаў вываду прадукта на рынак ты прыязджаеш у горы, бачыш мэту-вяршыню i дасягаеш яе за тры-чатыры днi. I калi ты саступiў перад пагрозай жыццю, то гэта таксама вопыт, як саступаць i ў бiзнесе. Першы раз атрымалася ўсё выпадкова, другi раз — ужо наўмысна. Цяпер мы плануем узысцi на Манблан па адным з самых складаных маршрутаў.

— I што, на вяршынi потым такая коўч-сесiя ад дырэктара? Уладзімір Высоцкі меў рацыю, калі пеў: «Хлопца ў горы вазьмі, рызыкні, зразумееш тады, ён які»?
— Любое падарожжа выпрабоўвае i выкрывае нашу сутнасць. Мы схадзiлi на ўзыходжанне толькi што сфармаванай камандай, i горы нас праверылi. Цяпер ведаем адзiн аднаго яшчэ лепей, i сярод нас няма выпадковых людзей. Ва ўмовах узыходжання бачна ўсё сапраўднае. I калi мы стаялi на перавале вышынёй больш за пяць з паловай тысяч i пазiралi па-над аблокамi, гэта было неверагоднае пачуццё, якое немагчыма зымiтаваць, а можна толькi перажыць разам. Мы хацелi б гэта адчуваць кожны дзень, да чаго i iмкнемся.

Впервые материал был опубликован в журнале Office Life № 4 (16) 2019.
Фото предоставлены собеседником.
ООО «Активные технологии». УНП 690277669